Колькасьць дэманстрантаў крыху павялічылася ў параўнаньні зь першым раўндам пратэстаў 19 студзеня, яны аказваюць ціск на ўрад, які спрабуе пераканаць выбарнікаў у неабходнасьці пераменаў, піша AFP.
«Урад павінен пачуць масавую адмову ад гэтага праекту і адклікаць яго», — заявіла Патрысія Дрэвон з прафсаюзу Force Ouvriere на сумеснай прэс-канфэрэнцыі з іншымі працоўнымі лідэрамі вечарам 31 студзеня.
Пратэсты адбыліся ў Парыжы, Марсэлі, Ліёне ды іншых гарадах краіны. Агулам у Францыі прайшлі звыш 200 акцый.
На наступным тыдні анансавалі яшчэ два дні страйкаў і пратэстаў — 7 і 11 лютага.
Плян Макрона павысіць узрост выхаду на пэнсію з 62 да 64 гадоў зьяўляецца галоўнай палітыкай яго другога прэзыдэнцкага тэрміну, пра якую ён заявіў 30 студзеня як пра «неабходную», улічваючы прагнозы дэфіцыту ў наступныя гады.
Страйкі выклікалі спыненьні транспарту, працы школаў і іншых дзяржаўных службаў па ўсёй краіне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суботнія маніфэстацыі і пратэсты ў сьвеце: Ізраіль, Францыя, Расея, Пэру ды іншыя краіны ад Мэльбурна да Рэйк'явіка. ВІДЭА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каля 20% беларускіх пэнсіянэраў працягваюць хадзіць на працу