Дырэктарка клінікі Ніно Надзірадзэ інфармацыю не пацьвердзіла. «Саакашвілі не пераводзілі, ён у палаце», — заявіла яна Грузінскай службе Радыё Свабода.
Раніцай маці экс-прэзыдэнта Гіўлі Аласанія расказала, што ўначы палітык страціў прытомнасьць і што ў яго высокая тэмпэратура, каля 39 градусаў. Зьвесткі са спасылкай на яе прывяло агенцтва «Навіны-Грузія».
Некалькі дзён таму ў Міхэіла Саакашвілі быў дыягнаставаны каранавірус. У клініцы тады заявілі, што пераводзіць яго ў рэанімацыю няма патрэбы і што захворваньне праходзіць у лёгкай форме. Па дадзеных тэлеканалу «Мтавары», новы тэст Саакашвілі на каранавірус паказаў адмоўны вынік.
На пачатку сёлетняга студзеня ў Грузіі і яшчэ больш як у 20 краінах прайшлі пікеты ў падтрымку Саакашвілі. Удзельнікі заклікалі вызваліць палітыка і даць яму магчымасьць прайсьці лячэньне ў ЭЗ. Некаторыя актывісты абвінавачвалі цяперашнія ўлады Грузіі ў тым, што яны дамагаюцца сьмерці Саакашвілі.
- Экс-прэзыдэнт Грузіі, які мае ўкраінскае грамадзянства, быў арыштаваны ў Тбілісі ўвосень 2021 году пасьля патаемнага вяртаньня ў краіну. Да таго часу ў дачыненьні да яго быў вынесены завочны прысуд — 6 гадоў пазбаўленьня волі па справе аб перавышэньні паўнамоцтваў. У сувязі з аслабленьнем здароўя Саакашвілі перавялі ў цывільную клініку ў Тбілісі. Сам палітык і ягоныя прыхільнікі настойваюць на тым, што пагаршэньне стану магло быць выклікана атручэньнем. Улады Грузіі сьцьвярджаюць, што для такіх высноў няма доказаў.
- Крымінальны перасьлед Міхэіл Сакашвілі называе палітычна матываваным.