Беларусь і Зымбабвэ заключылі мэмарандум аб узаемным прызнаньні дакумэнтаў аб адукацыі, паведаміла 31 студзеня прэсавая служба Аляксандра Лукашэнкі.
Агулам у выніку перамоваў паміж Беларусьсю і Зымбабвэ падпісана каля 20 пагадненьняў аб супрацоўніцтве. Сярод іх пагадненьні аб заахвочваньні і ўзаемнай абароне інвэстыцый, аб стварэньні сумеснай пастаяннай камісіі па супрацоўніцтве, аб прадухіленьні двайнога падаткаабкладаньня і папярэджаньні ўхіленьня ад выплаты падаткаў на даходы і маёмасьць.
Яшчэ адна дамова — аб пабрацімскіх адносінах паміж гарадамі Менск і Харарэ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка ў Зымбабвэ праводзіць перамовы з Мнангагвам. Хто гэта такі?Палата прадстаўнікоў 25 студзеня вырашыла спыніць дзеяньне міжурадавага пагадненьня паміж Беларусьсю і Францыяй аб супрацоўніцтве ў галіне культуры, адукацыі, навукі і тэхнікі, сродкаў масавай інфармацыі, паведамляе БелТА.
Міністар культуры Анатоль Маркевіч заявіў у Палаце прадстаўнікоў, што Францыя нібыта ня мела цікавасьці да двухбаковых адносінаў.
Таксама паведамляецца, што Палата прадстаўнікоў спыніла дзеяньне міжурадавага пагадненьня паміж Беларусьсю і Польшчай аб супрацоўніцтве ў сфэры адукацыі. Гэтае пагадненьне было падпісанае ў 2016 годзе.
Міністар культуры Андрэй Іванец, прадстаўляючы законапраект, заявіў, што Польшча за апошнія два гады нібыта зрабіла шэраг недружалюбных крокаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь спыняе дзеяньне пагадненьняў з Францыяй і Польшчай у сфэры культуры і асьветы