Польскі бок абмяркоўвае паўнамоцтвы Аб'яднанага пераходнага кабінэту пацьвярджаць прыналежнасьць да грамадзянства Беларусі з выдачай пашпартоў, пра гэта паведамляе BPN.
Сустрэчы адбыліся з прэзыдэнтам Анджэем Дудам, віцэ-прэм’ерам Пятром Гліньскім, маршалкам сэйма Эльжбетай Вітэк, іншымі польскімі чыноўнікамі і амбасадарамі краін Эўразьвязу:
«Пакуль Варшава пачала выдачу спэцыяльных праязных дакумэнтаў беларусам, якія з тых ці іншых прычын страцілі пашпартык і знаходзяцца ў Польшчы на гуманітарных падставах. Была створана група для вырашэньня праблемных пытаньняў», — паведамілі ў Аб'яднаным пераходным кабінэце.
Пры польскім Мінфіне анансавалі стварэньне аналягічнай структуры для вырашэньня праблем пры адкрыцьці рахункаў і вядзеньня бізнэсу беларусамі ў Польшчы.
Міністар адукацыі і навукі Пшэмыслаў Чарнэк запэўніў аб гатоўнасьці выдзеліць фінансаваньне на развіццё беларускіх нядзельных школ, даследаваньне беларускай мовы і літаратуры. Вынікам перамоў з прадстаўнікамі Мінадукацыі стала згода на стварэньне сумеснай працоўнай групы, дадалі ў Аб'яднаным пераходным кабінэце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Безь беларускіх пашпартоў яны пачнуць зьвярэць і паднімуць Ціханоўскую на вілы». Дзеля чаго Лукашэнка пазбаўляе «зьбеглых» грамадзянства