Толькі за мінулы тыдзень 23-29 студзеня 2023 году сілавікі затрымалі трох музыкаў.
23–29 студзеня 2023 году ў Беларусі затрымалі:
- музыку Аляксандра Бурака з Магілёва. Яму прысудзілі 10 дзён арышту;
- сьпявачку Аляксандру Захарык зь Менску (артыкул 342 КК);
- барда Андрэя Мельнікава з Гомля. Яго арыштавалі да 5 лютага.
- На віцебскага музыканта і арт-мэнэджара Ўладзімера Булаўскага завялі крымінальную справу;
- У сярэдзіне студзеня пад адміністрацыйны арышт адправілі вулічнага музыку, які граў «Воины света».
- 20 студзеня музычны гурт Tor Band упершыню ў Беларусі прызналі «эстрэмісцкім фармаваньнем». На трох удзельнікаў гурта завялі крымінальныя справы.
- 31 студзеня за пратэсты пачынаюць судзіць уласьніка бара «Банки-бутылки» Андрэя Жука і ягоную жонку Марыю. У гэтым бары песьню «Окена Эльзи» выканала сьпявачка Мэрыем Герасіменка, якую за гэта ўжо асудзілі на «хатнюю хімію».