Рашэньне аб сумеснай вытворчасьці боепрыпасаў для ўкраінскай артылерыі было прынятае на сустрэчы міністраў абароны Францыі і Аўстраліі Сэбаст'ена Лекарню і Рычарда Марлза.
Кіраўнік Мінабароны Францыі паведаміў, што пастаўкі снарадаў ва Украіну могуць пачацца ўжо ў першым квартале гэтага году, адзначыўшы, што з францускага боку ў партнэрстве ўдзельнічае вытворца ўзбраеньняў і вайсковай тэхнікі — кампанія Nexter.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна шукае зброю па ўсім сьвеце, каб даць адпор Расеі. Bloomberg палічыла, што яна атрымалаУ сваю чаргу, міністар абароны Аўстраліі заявіў, што «гаворка ідзе аб праекце на многія мільёны аўстралійскіх даляраў». «Гэтае партнэрства закліканае паказаць, што Францыя і Аўстралія працуюць разам у мэтах падтрымкі Ўкраіны. Гэта першы такі прыклад супрацоўніцтва нашых абаронных прадпрыемстваў», — падкрэсьліў Марлз.