Палітвязень, былы сьледчы Аляксандар Антанюк цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю

Аляксандар Антанюк

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал праваабарончага цэнтру «Вясна».

Аляксандар Антанюк быў асуджаны на 1,5 года калёніі па берасьцейскай «карагоднай справе». Ён працаваў сьледчым да 2020 году, пасьля чаго звольніўся.

У сваім апошнім слове на судзе ён паведаміў, што яго затрымлівалі брутальна, «як Пабла Эскабара, не хапала толькі верталёта».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 17 сакавіка: у «карагоднай справе» на 1,5 года калёніі асудзілі былога сьледчага