Юрыста Яўгена Папакуля асудзілі на год калёніі за ўдзел у трох маршах пратэсту

Яўген Папакуль

Яўгена Папакуля прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу «Актыўны ўдзел у групавых дзеяньнях, што груба парушылі грамадзкі парадак» за ўдзел у трох маршах пратэсту ў жніўні-кастрычніку 2020 году.

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал праваабарончага цэнтру «Вясна».

У судзе яму паставілі ў віну тое, што ён неаднаразова выходзіў на праезную частку і не прыслухоўваўся да патрабаваньняў міліцыі спыніць удзел у сходах.

Вырак у судзе Цэнтральнага раёну Менску агучыў судзьдзя Дзьмітры Карсюк.

«Менсктранс» заявіў пазоў пра кампэнсацыю матэрыяльнай шкоды ў памеры больш за 47,7 тысячаў рублёў, ён будзе разгледжаны пазьней.