Затрымалі сьпявачку Аляксандру Захарык

Аляксандра Захарык

У яе дома ў Менску адбыўся ператрус, паведамляюць праваабаронцы «Вясны».

34-гадовай Аляксандры Захарык інкрымінуюць «народны» артыкул 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).

Цяпер сьпявачка ў турме на Акрэсьціна.

Захарык брала ўдзел у адборах на музычны конкурс «Эўравізія», а таксама ўдзельнічала ў папулярным расейскім музычным праекце «Голас».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Navi, Ivan ці Napoli? Беларусы абяруць канкурсанта на «Эўравізію» ў жывым эфіры
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вайцюшкевіч з калегамі прэзэнтавалі музычны праект для дзяцей «Вясёлка над плёсам»