Трэці год запар Эдуард Бабарыка праводзіць свой дзень нараджэньня ў няволі. Сын Віктара Бабарыкі — «рэкардсмэн» у тэрміне ўтрыманьня пад вартай на стадыі папярэдняга расьсьледаваньня — 2 гады і 7 месяцаў, паведамляе тэлеграм-канал Віктара Бабарыкі.
Эдуард Бабарыка быў кіраўніком ініцыятыўнай групы свайго бацькі як прэтэндэнта ў кандыдаты на пасаду прэзыдэнта. Затрымалі Эдуарда Бабарыку 18 чэрвеня 2021 года. Паўгода ён знаходзіўся ў СІЗА КДБ, пасьля яго перавялі ў менскае СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага.
Яго падазраюць паводле ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэксу (распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасьці) і ч. 1 арт. 293 КК (арганізацыя масавых беспарадкаў).
Бацьку Эдуарда Віктара Бабарыку асудзілі на 14 гадоў зьняволеньня ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Пакараньне ён адбывае ў Наваполацку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітвязень Андрэй Скурко пераклаў «Айболита» Чукоўскага. Цяпер гэта «Добры доктар Будзь-Здароў»