Лукашэнка ляціць у Зымбабвэ. За пяць дзён яго знаходжаньня ў Эміратах паведамілі толькі пра адну сустрэчу

Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

30 студзеня Аляксандар Лукашэнка ляціць у Зымбабвэ, візыт мае дзяржаўны характар і прадоўжыцца да 1 лютага.

Перад візытам у Харарэ пачаўся беларуска-зымбабвійскі бізнэс-форум. Прыбыцьцё Лукашэнкі чакаецца ў другой палове дня.

Перад гэтым Лукашэнка пяць дзён знаходзіўся ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах. За гэты час стала вядома толькі пра адну ягоную афіцыйную сустрэчу.

Прынамсі, ягоная прэс-служба паведаміла толькі пра «кароткія перамовы» адразу пасьля прылёту.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Напярэдадні візыту Лукашэнкі зымбабвійскае выданьне піша пра скандалы, зьвязаныя зь Беларусьсю, у тым ліку, пра продаж дыямэнтаў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расьсьледваньне: «Кашалёк Лукашэнкі» Шакуцін зарабляе мільёны, абыходзячы санкцыі, а выдаткі пакрывае зь бюджэту Беларусі