Ужо сёньня: 101-я гадавіна заснаваньня Інстытуту беларускай культуры

Навуковая камісія Інстытуту беларускай культуры (Інбелкульту), 1922 год, Менск.

Падзеі 30 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

30 студзеня 1922 году ў Менску быў створаны Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт), першая ў Беларусі вышэйшая шматгаліновая навукова-дасьледчая ўстанова. Тут працавалі Янка Купала, Аркадзь Смоліч і Ўсевалад Ігнатоўскі. У 1928 годзе Інбелкульт быў рэарганізаваны ў Акадэмію навук.

Будынак, дзе месьціўся Інбелкульт, на вул. Рэвалюцыйнай у Менску

Таксама ў гэты дзень

1667падпісана Андрусаўскае замірэньне. Так закончылася самая трагічная ў гісторыі Беларусі вайна, у якой загінуў кожны другі жыхар.

1925 — заснавалі Бярэзінскі запаведнік.

1972 — ангельскія дэсантнікі застрэлілі 13 ірляндзкіх дэманстрантаў, якія пратэставалі супраць брытанскага кіраваньня ў Паўночнай Ірляндыі. У 2010 годзе прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Дэвід Кэмэран папрасіў прабачэньня ад імя дзяржавы.

1975 — у Менску адкрыўся кінатэатар «Кастрычнік».

Кінатэатар «Кастрычнік» у Менску

У гэты дзень нарадзіліся

1833 — Апалінар Гараўскі, беларускі пэйзажыст.

1882 — Франклін Дэлана Рузвэльт, 32 прэзыдэнт ЗША.

1895 — Кірыла Арлоўскі, адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Заходняй Беларусі і падчас Другой усясьветнай вайны.

1921 — Іван Шамякін, беларускі пісьменьнік.

Іван Шамякін у сваёй роднай вёсцы Карма Добрускага раёну

1923 — Леанід Гайдай, савецкі кінарэжысэр.

Леанід Гайдай і Юры Нікулін

1935 — Эрнст Ляўкоў, беларускі геоляг, краязнавец.

У памяці

1649 — падчас Ангельскай рэвалюцыі пакараны сьмерцю кароль Карл І Ст’юарт.

1948 — Махатма Гандзі, лідэр індыйскага нацыяналізму.

Махатма Гандзі

«Спачатку яны ігнаруюць цябе, пасьля сьмяюцца. Пасьля яны бʼюць цябе, пасьля ты перамагаеш».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Негвалтоўны супраціў» Гандзі — тое, што і беларускае «Абы не было вайны»?