Заплянаваныя перамовы 68-гадовага Лукашэнкі з 80-гадовым прэзыдэнтам краіны Эмерсанам Мнангагвай.
У рэлізе зазначаецца, што бакі «цесна супрацоўнічаюць у палітычнай, эканамічнай сфэры, уключаючы горназдабыўную прамысловасьць і сельскую гаспадарку, а таксама ў кіраваньні рызыкамі стыхійных бедзтваў». Чакаецца, што Мнангагва і Лукашэнка «дадуць старт другому этапу зымбабвійска-беларускай праграмы мэханізацыі сельскай гаспадаркі» і падпішуць «некалькі пагадненьняў».
Зымбабвійскае МЗС называе візыт гістарычным, паколькі за 28 гадоў знаходжаньня ва ўладзе Лукашэнка яшчэ не наведваў краіны на поўдзень ад пустыні Сахары.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кампанія, зьвязаная з сынам Шэймана, трапіла ў скандал з золатам у ЗымбабвэУ 2015 годзе Мнангагва, будучы віцэ-прэзыдэнтам Зымбабвэ, сустракаўся з Лукашэнкам у Менску. Першы візыт у Беларусь на пасадзе кіраўніка дзяржавы Мнангагва зрабіў у 2019 годзе.
Летась 11 ліпеня адкрылася беларускае пасольства ў гэтай краіне.
22 жніўня Лукашэнка заявіў, што ў сувязі з заходнімі пэрспэктыўнымі санкцыямі могуць быць «і такія далёкія краіны, як, напрыклад, Зымбабвэ»: «Гэта ўнікальны край, краіна. І ў такіх краінах вы зможаце працаваць, дзе таксама праблем хапае. Усё жыцьцё душылі Зымбабвэ санкцыямі. Мусіць, золата, алмазы супакою не даюць некаторым заходнім кіраўнікам».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Запасны аэрадром»? Што Лукашэнка шукае ў Зымбабвэ і ЭміратахНапярэдадні візыту выданьне New Zimbabwe піша пра ўнутраныя скандалы, зьвязаныя з Беларусьсю.
Першы зьвязаны з закупкай летась урадам Зымбабвэ ў Беларусі пажарных машын, пра якія «ніколі не прасілі» ўлады на месцах. Зьдзелку, якую плянавалася рэалізаваць за кошт мясцовых бюджэтаў (70 машын за 32 млн даляраў ЗША), «рэзка асудзілі» як праўладныя, так і апазыцыйныя дэпутаты парлямэнту.
Іншы скандал тычыўся продажу дыямэнтаў, для чаго ўрад выбіраў дружалюбныя беларускія кампаніі.
Акрамя таго, у публікацыі згадваецца закупка нібыта беларускіх (згодна зь іншымі крыніцамі — кітайскіх) аўтобусаў, якая таксама выклікала спрэчкі (у 2020 годзе).
- У ЗЫмбабвэ Лукашэнка прыляціць з ААЭ, дзе знаходзіцца з 27 студзеня. За тры дні яго прэсавая служба паведаміла толькі пра «кароткія перамовы» па прылёце ў Абу-Дабі і апублікавала ролік, дзе ён са шпіцам на стале п’е са сваім трэнэрам па тэнісе, бізнэсмэнам Сяргеем Цяцерыным за перамогу тэнісісткі Арыны Сабаленкі на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі.