Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўвёў у дзеяньне рашэньне Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны аб санкцыях супраць 185 юрыдычных і фізычных асоб, якіх Расея выкарыстоўвае для перавозкі па чыгунцы асабовага складу і вайсковай тэхнікі.
Беларускія кампаніі таксама апынуліся ў сьпісе, які падпісаў Уладзімір Зяленскі.
Актывы прадпрыемстваў, супраць якіх уведзены санкцыі, ва Ўкраіне заблякуюць, а маёмасьць выкарыстаюць для абароны Ўкраіны.
Беларускія прадпрыемствы, супраць якіх увялі ўкраінскія санкцыі: «Беларуськалій», Гомельскі хімічны завод, «Беларуская чыгунка», «Белінтэртранс», «Грузавая служба-Захад», «Лякафарба», «Белгазпрамбанк», «ПЛМ-Інавацыі», «Кронаспан ОСБ», «Беллесэкспарт», «Супрацоўніцтва Транс-Агра», «Рэал-Агент», «Прамагралізінг», «АСБЛізінг», «Транзыт-Аўта-2003», «Ізатэрмічная лягістыка», «Омск-Карбон Магілёў» і іншыя.
Агулам у сьпісе 23 беларускія кампаніі. Санкцыі ўводзяцца на 10 гадоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне сканфіскавалі запчасткі да сельгастэхнікі, якія належалі Беларусі. ВІДЭА ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расьсьледваньне: «Кашалёк Лукашэнкі» Шакуцін зарабляе мільёны, абыходзячы санкцыі, а выдаткі пакрывае зь бюджэту Беларусі