У Варшаве цяпер жыве маці Эдуарда Марына Лобава, паведаміў Свабодзе паплечнік Эдуарда Аляксандар Малчанаў.
Як стала вядома Свабодзе, спачатку цела Эдуарда адвязуць у горад Белая Царква побач з Кіевам, дзе знаходзіцца ягоная вайсковая частка. У гэты час будуць рыхтаваць дакумэнты, каб транспартаваць цела ў Польшчу, і атрымаць месца на могілках у Варшаве.
Абвешчаны збор сродкаў на пахаваньне. Грошы можна перавесьці на рахунак маці Эдуарда. Рэквізыты:
- Назва банка: Bank Millennium S.A.
- IBAN: PL 751160 2202 0000 0003 6482 8385
- SWIFT: BIGBPLPW
- Уладальнік рахунку: MARYNA LOBAVA
Эдуард служыў у 72-й асобнай мэханізаванай брыгадзе. Удзельнічаў у вызваленьні Кіеўскай вобласьці і Чарнобыля ад расейскіх акупантаў. Апошнія некалькі месяцаў быў пад Вуглядарам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускі добраахвотнік Эдуард Лобаў загінуў пад ВуглядарамЭдуард Лобаў нарадзіўся ў 1988 годзе. Да дзейнасьці «Маладога Фронту» далучыўся пасьля вяртаньня з войска. Службу праходзіў у 103-й асобнай гвардзейскай мабільнай брыгадзе ў Віцебску.
У 2011 годзе Эдуард Лобаў быў асуджаны на 4 гады пазбаўленьня волі паводле артыкула «Хуліганства» разам зь лідэрам «Маладога Фронту» Зьмітром Дашкевічам. Выйшаў на волю 18 сьнежня 2014 году.
У 2015 годзе Лобаў таемна пераехаў ва Ўкраіну і далучыўся да добраахвотнікаў, якія змагаліся супраць расейскай агрэсіі. Тады ён уваходзіў у склад добраахвотніцкага батальёна «Правага сэктару», які быў разьмешчаны пад Марыюпалем. У 2015 годзе ён наступным чынам тлумачыў свой удзел у баявых дзеяньнях:
«Я не за свабоду Ўкраіны ваяваць ехаў, а за свабоду Беларусі. Бо калі Арда не атрымае па зубах тут, на Данбасе, яна пойдзе далей — і Беларусь, я абсалютна перакананы, будзе праглынутая, як і Крым, за пару сутак».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускі добраахвотнік Эдуард Лобаў загінуў пад Вуглядарам ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Волат», «Брэст», «Тур» і іншыя. Беларусы, якія загінулі ва Ўкраіне ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Супраць маці загінулага «каліноўца» распачалі новую крымінальную справу