«Расея — велізарная краіна, і яна можа мабілізаваць вялізарную армію. Ва Ўкраіне заканчваюцца войскі», — сказаў вугорскі прэм’ер. У размове з журналістамі вугорскі прэмʼер параўнаў Украіну з «Аўганістанам» і назваў яе «нічыйнай зямлёй».
Орбан таксама заявіў, што ён «лідэр краіны, якая стаіць на правільным баку гісторыі».
Кіраўнік ураду Вугоршчыны даўно крытыкаваў пазыцыю Эўразьвязу ў дачыненьні да Масквы, заяўляючы, што санкцыі шкодзяць Зьвязу, але не аслабляюць Расею і не дапамагаюць Украіне.
Сёньня ўкраінскае МЗС ахарактарызавала заявы вугорскага лідэра як «катэгарычна непрымальныя».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вугоршчына хоча выключыць дзевяць чалавек са сьпісу санкцый Эўразьвязу, у тым ліку беларуска-расейскага алігарха Мазепіна«Чарговая зьняважлівая заява Віктара Орбана на адрас Украіны. Такія заявы катэгарычна недапушчальныя. Будапэшт працягвае курс на сьвядомае разбурэньне вугорска-ўкраінскіх адносін, істотна падрываючы магчымасьць далейшага дыялёгу паміж дзьвюма суседнімі краінамі. Вугорскі амбасадар будзе выкліканы ў МЗС Украіны для шчырай размовы. Мы пакідаем за сабой права прымаць і іншыя меры рэагаваньня», — заявіў прэсавы сакратар МЗС Украіны Алег Нікаленка.