Палітзьняволены рэдактар «Ежедневника» Сяргей Сацук у лістах на волю наракае, што адміністрацыя СІЗА ў Магілёве, дзе ён чакае вынікаў апэляцыі ў Вярхоўным судзе, адмаўляецца выдаваць яму патрэбныя кардыялягічныя прэпараты, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.
Сваякі Сяргея атрымалі ад яго два лісты з СІЗА турмы № 4 Магілёва. Ён скардзіцца, што па-ранейшаму ня мае ў неабходнай колькасьці таблетак, як вынік пачынае «сваволіць» сэрца:
«Моцна захварэў, паднялася тэмпэратура і абвастрыўся гаймарыт, — падзяліліся са службай маніторынгу БАЖ яго блізкія. — Піша, што гэтым разам прыхапіла грунтоўна. Але толькі калі адкрыўся рэзкі кашаль, лекар даў антыбіётык і нават дазволіў два дні пасьцельнага рэжыму — само па сабе небывалае паслабленьне.
Па-ранейшаму праблемы з сэрцам, здарыўся прыступ мігальнай арытміі. Лекаў, якія мы высылалі раней, не аддаюць, хоць ён рэгулярна зьвяртаецца. На жаль, хваравіты стан ігнаруюць», — паведамілі сваякі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У 2022 годзе ў сьвеце загінулі 67 журналістаў, большасьць зь іх — ва ЎкраінеКаб рэзка не спыняць прыём таблетак, Сяргей Сацук вымушаны істотна зьмяншаць дозу, каб хапіла на больш працяглы тэрмін. Але гэта не дапамагае. Аднак турэмныя кантралёры і мэдпэрсанал адмаўляюць праблемы і не выдаюць нават тое, чым забясьпечваюць сваякі зьняволенага журналіста.
У магілёўскім турэмным ізалятары, куды ў канцы мінулага года яго перавялі зь менскага СІЗА № 1, Сяргей Сацук правядзе некалькі наступных тыдняў — на 10 лютага заплянаваны разгляд яго апэляцыйнай скаргі ў Вярхоўным судзе. Калі заяву не задаволяць, вязьня этапуюць у адну з калёній узмоцненага рэжыму для адбыцьця прысуджанага яму 8-гадовага тэрміну зьняволеньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская зьвярнулася да замежнага бізнэсу: «Незалежныя беларускія СМІ патрабуюць фінансавай дапамогі»Сацук на падставе фактаў даказаць уласную невінаватасьць. БАЖ стала вядома, што апошні варыянт скаргі на прысуд ён склаў асабіста — раней журналіст працяглы час спэцыялізаваўся на судовых тэмах, таму ведае нюансы ня горш за юрыстаў.
- Сяргей Сацук — былы галоўны рэдактар папулярнага партала «Ежедневник», (ej.by), адзін з самых вядомых расьсьледнікаў. Яго затрымалі 8 сьнежня 2021 года, у той жа дзень рашэньнем Міністэрства інфармацыі быў заблякаваны доступ да сайта ej.by. Да суду ўтрымлівалі ў СІЗА № 1 Менску, праваабаронцы прызналі журналіста палітычным вязьнем.
- 26 кастрычніка 2022 года судзьдзя Мінскага гарадзкога судзу Сьвятлана Бандарэнка пакарала Сяргея Сацука 8 гадамі калёніі ўзмоцненага рэжыму і штрафам у эквіваленце 16 тысяч рублёў, абвінаваціўшы паводле трох крымінальных артыкулаў: «Атрыманьне хабару» (арт. 430 КК), «Распальваньне варожасьці» (арт. 130 КК), «Перавышэньне ўлады альбо службовых паўнамоцтваў» (арт. 426 КК).