Што Зянон Пазьняк робіць ва Ўкраіне. ВІДЭА

Зянон Пазьняк. Каляж

Зянон Пазьняк наведвае Ўкраіну. Сёньня ён знаходзіцца ў Кіеве, які зранку ізноў абстраляла расейская армія. Пазьняк ужо сустрэўся з байцамі Палка Каліноўскага, украінскімі палітыкамі і даў больш за 20 інтэрвію ўкраінскім СМІ.

Разам зь лідэрам руху «Вольная Беларусь» зь візытам ва Ўкраіне знаходзіцца і доктар палітычных навук, прадстаўнікі руху «Вольная Беларусь» Павал Вусаў. Пра тое, як прымаюць Пазьняка ва Ўкраіне ён расказаў у эфіры Свабоды Premium.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пазьняк прыехаў у Львоў. Што ён гаварыў аб паўстаньні Каліноўскага, Усходняй Эўропе і Ўкраіне