Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, супраць Натальлі Суславай (маці Паўла «Волата», які стаяў ля вытокаў палку Каліноўскага і загінуў 15 траўня 2022) распачалі крымінальную справу паводле арт. 361-3 КК («удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў баявых дзеяньнях»).
Раней супраць Суславай завялі крымінальную справу паводле арт. 361-4 КК («садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці») за інтэрвію тэлеканалу «Белсат».
Рэпрэсаваная выкладчыца ўнівэрсытэту Натальля Суслава пасьля гібелі сына ўвайшла ў склад батальёну «Тэрор» (асобная адзінка, раней быў у складзе палку Каліноўскага).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Маці загінулага ва Ўкраіне беларуса, якая прыняла за яго ўзнагароду, гэта вядомая гомельская выкладчыца, якую рэпрэсаваліНатальля Суслава працавала выкладчыцай расейскай літаратуры ў Гомельскім дзяржаўным унівэрсытэце імя Францішка Скарыны. Яна кандыдатка філялягічных навук. У 2020-м годзе яна адбыла два арышты за пратэсты, затым на працы напісала дзьве заявы — на далучэньне да страйку і на звальненьне.
Паколькі Суслава знаходзіцца ва Ўкраіне, яе крымінальны перасьлед можа быць толькі завочны, новыя законы рэжыму Лукашэнкі гэта дазваляюць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Волат», «Брэст», «Тур» і іншыя. Беларусы, якія загінулі ва Ўкраіне