«У спаборніцтвах могуць удзельнічаць толькі спартоўцы, якія цалкам прытрымліваюцца Алімпійскай хартыі. Гэта азначае, што, па-першае, спаборнічаць могуць толькі тыя, хто не выступаў супраць міратворчай місіі МАК, актыўна падтрымліваючы вайну ва Ўкраіне, па-другое, толькі тыя спартоўцы, якія цалкам
выконваюць Сусьветны антыдопінгавы кодэкс і ўсе адпаведныя антыдопінгавыя правілы і палажэньні», — гаворыцца ў заяве арганізацыі.
У МАК адзначылі, што «ні адзін спартовец ня можа быць пазбаўлены магчымасьці ўдзельнічаць у спаборніцтвах толькі з-за пашпарта».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міжнародны алімпійскі камітэт падоўжыў санкцыі супраць Расеі і Беларусі за вайнуАлімпійскі камітэт Расеі раскрытыкаваў прапановы МАК, назваўшы іх «спробай зрабіць крок насустрач спартоўцам», які адначасова зьяўляецца «двума крокамі ў супрацьлеглы бок».
«Як і раней, мы катэгарычна ня згодныя ні зь якімі абмежаваньнямі, дадатковымі патрабаваньнямі і санкцыямі, якія тычацца нацыянальнасьці нашых спартоўцаў і зноў прапануюцца нам у якасьці ўмовы вяртаньня на міжнародную арэну», — гаворыцца ў заяве Алімпійскага камітэта Расеі.
- У лютым 2022 года пасьля ўварваньня расейскіх войскаў ва Ўкраіну МАК рэкамэндаваў міжнародным спартыўным фэдэрацыям не дапускаць да спаборніцтваў расейскіх і беларускіх спартоўцаў.
- У той жа час МАК запатрабаваў ад спартыўных арганізацый усяго сьвету адмовіцца ад правядзеньня мерапрыемстваў у Расеі і Беларусі і не вывешваць свае сьцягі. У сьнежні 2022 года арганізацыя пакінула гэтыя абмежаваньні ў сіле.