У справе аб пасылках з бомбамі, адпраўленых у пасольства Ўкраіны ў Гішпаніі, рэзыдэнцыю гішпанскага прэмʼера і Мінабароны краіны, затрымалі 74-гадовага пэнсіянэра, паведамляе El Pais.
Па дадзеных выданьня, супрацоўнікі паліцыі арыштавалі ў горадзе Бургас на поўначы краіны 74-гадовага мужчыну як магчымага аўтара шасьці пасылак зь піратэхнічнымі матэрыяламі.
Паведамляецца што арыштаваны мужчына, грамадзянін Гішпаніі, дзейнічаў самастойна і не зьвязаны ні зь якімі групамі. Цяпер паліцыя праводзіць ператрус па яго месцы жыхарства ў Бургасе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стала вядома, у чым абвінавачваюць экс-амбасадара Беларусі ў АргентынеНагадаем, 30 лістапада ў пасольстве Ўкраіны ў Мадрыдзе адбыўся выбух. Прылада была ў адной з пасылак для ўкраінскага амбасадара. Тады канвэрты і скрынкі з бомбамі атрымаў яшчэ шэраг гішпанскіх ведамстваў, у тым ліку кампанія — пастаўшчык зброі Ўкраіне, прэм’ер-міністар Гішпаніі Пэдра Санчэс, Мінабароны Гішпаніі і спадарожнікавы цэнтар авіябазы Тарэхон-дэ-Ардас.
У ЗША і ЭЗ у дачыненьні гэтай рассылкі западозрылі расейскую арганізацыю «Рускі імперскі рух».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На дзяржаўнай тэлевізіі абвінавацілі амбасаду Ўкраіны ў Менску ў вэрбаваньні людзей на вайну. Пасол адказаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне з пачатку расейскага ўварваньня выкрылі звыш 600 расейскіх агентаў і шпіёнаў, у тым ліку беларуса