Стрымінгавы сэрвіс Amazon Prime Video адмяняе ўсе падпіскі ў Беларусі

Лога Amazon Prime Video

«Prime Video адменіць раней прыпыненыя падпіскі з 25 студзеня 2023 году. У выніку вы ня зможаце працягваць стрымінг кантэнту Prime Video», – гаворыцца ў лісьце, які атрымалі беларускія карыстальнікі.

Для тых, хто зьехаў з краіны, але мае падпіску, аформленую яшчэ ў Беларусі, кампанія прапанавала зарэгістраваць новы акаўнт у іншай краіне. Пры гэтым ні на сайце кампаніі, ні на сайце сэрвісу паведамленьня аб закрыцьці падпіскі для Беларусі няма. Такія паведамленьні былі разасланыя карыстальнікам асабіста.

  • Ад пачатку вайны ва Ўкраіне аб спыненьні вяшчаньня ў Беларусі таксама абвясьцілі стрымінгавыя пляцоўкі Disney і Apple.
  • У сакавіку 2022 г. Amazon спыніў рэгістрацыю новых кліентаў зь Беларусі ў Amazon Web Services.
  • Ад пачатку вайны зь Беларусі сышлі ці істотна абмежавалі працу мінімум 147 кампаній.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У кабінэце Лукашэнкі кампутар Apple замянілі на «Гарызонт»