Улады кажуць, гэта проста вучэньні.
У Столінскім раёне праходзяць вучэньні па мантажы блёкпастоў, а мясцовае выданьне «Полесье» просіць жыхароў раёну захоўваць спакой:
«Падстаў для хваляваньняў няма! Паважаныя жыхары Столінскага раёну. На дадзены момант на ўчастках дарогі Р-6 і Р-88 у напрамку Пінску, Манькавічаў, Стругі і рабочага пасёлку Рэчыца праводзяцца вучэньні па мантажы блёкпастоў і арганізацыі прапускной здольнасьці руху транспарту. Захоўвайце спакой», — гаворыцца ў паведамленьні.
Столінскі раён мяжуе з трыма раёнамі Ровенскай вобласьці Ўкраіны. Шэраг населеных пунктаў Рэчыцкага і Струскага сельсаветаў знаходзяцца ў памежнай зоне, для якой дзейнічае асаблівы рэжым наведваньня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выведка Ўкраіны зьняпраўдзіла, што апошні маштабны абстрэл Кіева адбываўся з тэрыторыі Беларусі