Пра гэта паведамляе дзяржаўнае выданьне «СБ. Беларусь сегодня» з спасылкай на кіраўніка Дзяржаўнай памежнай службы Беларусі Анатоля Лапо.
Некаторыя зь беларусаў, якія пасьля рэпрэсій 2020 году выехалі за мяжу, нягледзячы на папярэджаньні праваабаронцаў, вырашаюць вярнуцца на радзіму. Ня раз гэта суправаджалася затрыманьнямі.
23 студзеня кіраўнік Дзяржаўнай памежнай службы Беларусі Анатоль Лапо паведаміў, што пры спробе ўезду ў Беларусь «выявілі 52 асобы, якія маюць прыкметы датычнасьці да экстрэмісцкай дзейнасьці».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 16 студзеня: Яшчэ аднаго беларуса затрымалі пасьля вяртаньня з ПольшчыАпошнія месяцы перасьлед людзей, якія вяртаюцца ў Беларусь з-за мяжы, узмацніўся. Сілавікі затрымлівалі беларусаў як адразу пасьля перасячэньня дзяржаўнай мяжы, так і празь некалькі дзён пасьля іх прыезду на радзіму.
Некаторыя з затрыманых станавіліся фігурантамі крымінальных спраў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сілавікі затрымалі яшчэ аднаго беларуса, які вярнуўся з Польшчы ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жыхара Мазыра затрымалі па вяртаньні з Польшчы, яму пагражае да 8 гадоў турмы за «пагрозу гвалтам Лукашэнку»