Ужо сёньня: заснавалі Нацыянальны мастацкі музэй

Скульптура «Слава» на будынку Дзяржаўнага мастацкага музэю. Скульптар Андрэй Бембель. Фота Віктара Ведзеня

Падзеі 24 студзеня ў Беларусі, у сьвеце, у гісторыі.

Дата дня

24 студзеня 1939 году ў Менску была заснаваная Дзяржаўная мастацкая галерэя БССР — цяперашні Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь.

Таксама ў гэты дзень

1924 — У Шамані, Францыя, адбылася інаўгурацыя першых зімовых Алімпійскіх гульняў.

2011 — у маскоўскім аэрапорце «Дамадзедава» ў выніку тэракту загінулі 37 чалавек.

У гэты дзень нарадзіліся

1776Эрнст Тэадор Амадэй Гофман, нямецкі літаратар, кампазытар, мастак.

1827 Аляксандар Далеўскі, адзін з арганізатараў Братняга саюзу моладзі. Перажыў турму, катаргу і ссылку.

1885Юры Тарыч, беларускі кінарэжысэр, які ў 1926 годзе зьняў першы беларускі мастацкі фільм «Лясная быль».

1901 Янка Шутовіч, беларускі літаратуразнавец, выдавец, грамадзкі і культурны дзяяч.

Янка Шутовіч

1931 Міхась Мушынскі, гісторык беларускай літаратуры.

Міхась Мушынскі

У памяці

1911 — Аляксандар Аскерка, удзельнік паўстаньня Каліноўскага

1965Уінстан Чэрчыль, ангельскі палітык, прэмʼер-міністар Вялікай Брытаніі, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па літаратуры.

Уінстан Чэрчыль

1971 Уладзімер Уладамірскі, беларускі актор тэатра і кіно.

2018Валер Шыла, беларускі музыкант, саксафаніст, грамадзка-палітычны дзяяч.