Агулам на гэтым тыдні ў Менску адбудуцца два працэсы ў справе «Белагра».
У Менскім абласным судзе 23 студзеня пачаўся разгляд крымінальнай справы супрацоўніка «Белагра» Арцёма Зубракова, якога затрымалі летась восеньню падчас масавага ператрусу ў кампаніі.
Яму інкрымінуюць:
- ч.3 арт. 130 КК (распальваньне іншай сацыяльнай варожасьці),
- ч. 3 арт. 203-1 (незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да інфармацыі аб прыватным жыцьці і пэрсанальных дадзеных).
Справу Арцёма Зубракова разглядае судзьдзя Алена Бачышча.
У чацьвер, 26 студзеня, у судзе Маскоўскага раёну Менска пачнецца таксама разгляд крымінальнай справы палітзьняволенай супрацоўніцы «Белагра» Кацярыны Якаўлевай.
Жанчыне інкрымінуюць ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак).
Яе справу прызначылі разглядаць судзьдзю Лілію Цаліцу, паведамляе «Вясна».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МУС пра затрыманьне супрацоўнікаў «Белагра»: «Нават мэбля там у адпаведнай колеравай гаме» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля пагрому ў «Белагра» затрымалі гендырэктара і супрацоўнікаў кампаніі: «Кабінэт генэральнага дырэктара навыварат вывернулі»