Марока перадала Ўкраіне танкі Т-72Б, якія праходзілі мадэрнізацыю ў Чэхіі на прадпрыемствах Excalibur Army, паведаміла альжырскае выданьне Menadefense.
Menadefense, без спасылкі на крыніцу, сьцьвярджае, што каля 20 перададзеных танкаў ужо адпраўлены ў зону баявых дзеяньняў.
Рашэньне, паводле выданьня, было прынятае на сустрэчы на авіябазе Рамштайн у Нямеччыне летась у красавіку.
Марока ўдзельнічала ў ініцыяванай ЗША сустрэчы ў падтрымку Ўкраіны разам зь іншай краінай Паўночнай Афрыкі, Тунісам.
Паводле зьвестак Menadefense, агулам мараканская армія ў 1999–2000 гады закупіла з рэзэрваў беларускага войска 148 танкаў Т-72, 136 танкаў Т-72Б і 12 танкаў Т-72БК.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бэрбак: калі Польшча адправіць Украіне свае танкі Leopard 2, Нямеччына ня будзе перашкаджаць ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэм’ер-міністар Польшчы: «Калі ня будзе згоды Нямеччыны перадаць Украіне „Леапарды“, мы збудуем уласную меншую кааліцыю»