22 студзеня канал паведаміў, што Камітэт дзяржаўнай бясьпекі захапіў і ўтрымлівае ў закладніках непаўналетняга брата адміністратара @belzhd_live.
«Тэрарысты з КДБ вылучылі патрабаваньне выдаліць Telegram-канал і спыніць дзейнасьць.
15-гадовы Арцём у парушэньне ўсіх існуючых законаў і маральна-этычных нормаў трое сутак беспадстаўна ўтрымліваўся ў ІЧУ на Акрэсьціна па сфабрыкаванай крымінальнай справе па артыкуле 208 ч. 2 КК РБ (Вымагальніцтва).
За трое сутак знаходжаньня ў ІЧУ да дзіцяці не дапускалі ні бацькоў, ні адваката. Мы ня ведаем, што рабілі з дзіцем увесь гэты час, у пятніцу яго вызвалілі з-пад варты і накіравалі ў „Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтар псыхічнага здароўя“ (Навінкі), дзе яно ўтрымліваецца па сёньняшні дзень. Крымінальная справа ў дачыненьні да Арцёма не спынена, з яго ўзятая падпіска аб нявыезьдзе».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На бацькоў арыштаваных удзельнікаў гурту Litesound таксама завялі крымінальныя справы. У ІЧУ бацька сьпевакоў перанёс інсультКанал рэгулярна публікаваў інфармацыю аб перамяшчэньні расейскіх войскаў па тэрыторыі Беларусі, у тым ліку адразу пасьля пачатку ўварваньня ва Украіну. Цяпер ён падрабязна апісвае перамяшчэньні расейскіх мабілізаваных салдат у Беларусь і зь Беларусі, а таксама перавозку вайсковай тэхнікі па чыгунцы.
У апошнія гады ўлады неаднаразова выкарыстоўвалі рэпрэсіі супраць сваякоў як сродак ціску на палітычных актывістаў — у тым ліку на тых, хто знаходзіцца за мяжой.
19 студзеня ў канале «Супольнасьць чыгуначнікаў Беларусі» зьявілася наступная апытанка: «Калі б вы былі ўладальнікам гэтага тэлеграм-каналу, а вашага сваяка ўзялі ў закладнікі і прапанавалі абмен — адпусьціць сваяка за выдаленьне каналу. Як бы вы зрабілі? З павагай ваш @belzhd_editor, уладальнік каналу https://t.me/belzhd_live».