У ЦВК з такой просьбай зьвярнулася партыя «Ак жол» — адна з трох партый, якія ўвайшлі ў склад сёмага скліканьня Мажылісу (ніжняй палаты парлямэнту). Да гэтага партыя склікала пленум нацыянальнай рады, прычынай таму сталі словы Абільдаева ў інтэрвію казаскай службе Радыё Свабода аб тым, што ён падтрымлівае Расею ў вайне з Украінай.
Аднапартыйцы спачатку заявілі, што гэта ягоная «асабістая думка». Пазьней старшыня партыі «Ак жол» Азат Перуашаў сказаў, што выказваньні Абільдаева «супярэчаць пазыцыі партыі „Ак жол“, а таксама парушаюць партыйную і дэпутацкую этыку».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Казахстан пагоршыў умовы ўезду ў краіну для расейцаў і беларусаўЦВК прыняла рашэньне аб пазбаўленьні яго мандату на падставе пастановы нацыянальнай рады грамадзкага аб’яднаньня «Дэмакратычная партыя Казахстану „Ак жол“» ад 19 студзеня 2023 году.
Днём раней Мажыліс быў распушчаны ўказам прэзыдэнта Казахстану Касыма-Жамарта Такаева, пазачарговыя выбары дэпутатаў пройдуць 19 сакавіка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Казахстану распусьціў Мажыліс і прызначыў выбары на 19 сакавіка