Трэцяга жніўня 2022 году на Зыбіцкай у Менску прайшоў вулічны канцэрт сьпявачкі Мэрыем Герасіменкі на тэрасе бара «Банки-бутылки». Яна сьпявала песьню «Океана Эльзи» «Обійми» у падтрымку Ўкраіны. Сьпявачку затрымалі і двойчы арыштавалі на 15 сутак.
На наступны дзень пасьля канцэрту ў бар прыйшлі праверкі з санстанцыі і МНС. А пазьней сілавікі затрымалі і ўладальніка бара Андрэя Жука разам з жонкай Марыяй. Сужэнцаў, як і Мэрыем, абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 342 КК («актыўны ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак»). Ужо амаль паўгода яны ўтрымліваюцца ў СІЗА-1.
Мэрыем пачалі судзіць 19 студзеня. А разгляд справы Андрэя і Марыі прызначаны на 31 студзеня. Судовы працэс будзе весьці судзьдзя Маскоўскага раёну Менску Сяргей Кацэр, піша Праваабарончы цэнтар «Вясна».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пачалі судзіць сьпявачку Мэрыем Герасіменку, якую затрымалі за песьню на ўкраінскай мове