Апытанка ў тэлеграм-канале «Супольнасьць чыгуначнікаў Беларусі» сьведчыць, што сваяка ўладальніка фактычна ўзялі ў закладнікі

Ілюстрацыйнае фота

Тэлеграм-канал «Супольнасьць чыгуначнікаў Беларусі» рэгулярна публікуе навіны пра падзеі на беларускай чыгунцы, у тым ліку і зьвязаныя з ваеннымі дзеяньнямі Расеі супраць Украіны.

19 студзеня ў канале зьявілася наступная апытанка: «Калі б вы былі ўладальнікам гэтага тэлеграм-каналу, а вашага сваяка ўзялі ў закладнікі і прапанавалі абмен — адпусьціць сваяка за выдаленьне каналу. Як бы вы зрабілі? З павагай ваш @belzhd_editor, уладальнік каналу https://t.me/belzhd_live».

Канал рэгулярна публікаваў інфармацыю аб перамяшчэньні расейскіх войскаў па тэрыторыі Беларусі, у тым ліку адразу пасьля пачатку ўварваньня ва Украіну. Цяпер ён падрабязна апісвае перамяшчэньні расейскіх мабілізаваных салдат у Беларусь і зь Беларусі, а таксама перавозку вайсковай тэхнікі па чыгунцы.

У апошнія гады ўлады неаднаразова выкарыстоўвалі рэпрэсіі супраць сваякоў як сродак ціску на палітычных актывістаў — у тым ліку на тых, хто знаходзіцца за мяжой.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяржава адабрала бацькоў. Трагедыя Паўліны Лосік
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Зьнялі патэльню з пліты і білі мужа». Як зьдзекаваліся зь сям’і за «няправільныя» падпіскі ў тэлеграме
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускі бізнэсовец расказаў аб рэпрэсіях сілавікоў за данаты ўкраінскаму войску