Пра разгляд крымінальнай справы Віктара Савашэвіча паведаміла Генэральная пракуратура Беларусі.
Савашэвіча асудзілі па крымінальнай справе як удзельніка групы, які стварыў і адміністраваў тэлеграм-канал «23.34», нібыта «на ім разьмяшчалася дэструктыўная інфармацыя ў дачыненьні да судзьдзяў Рэспублікі Беларусь».
Менскі гарадзкі суд прызнаў яго вінаватым у дзеяньнях, накіраваных на ўзбуджэньне сацыяльнай варожасьці і варожасьці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасьці.
На падставе ч.3 арт.130, ч.6 арт.16 і ч.3 арт.130 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь абвінавачанаму прызначылі пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі на тэрмін 11 гадоў з адбываньнем у калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Тэлеграм-канал назвалі па нумары 23.34 артыкула Адміністратыўнага кодэксу, па якім судзілі многіх удзельнікаў пратэстаў 2020 году (парушэньне парадку правядзеньня масавых акцый).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адміністраваньне Telegram, «рэйкавая справа», абраза судзьдзі. За што сядзяць мэдыкі, якія сустрэнуць Новы год за кратамі