ByPol заклікае ня верыць непраўдзівай інфармацыі, якая распаўсюджваецца ў чатах, і не пераходзіць ні па якіх спасылках у такім паведамленьні.
ByPol зноў папярэджвае пра фэйкавую рассылку інфармацыі з прапановай пацьвердзіць сваю гатоўнасць удзельнічаць у пляне «Перамога» і адправіць адпаведнае паведамленьне на несапраўдны акаўнт.
ByPol заклікае не пераходзіць ні па якіх спасылках у такім паведамленьні, не адпраўляць ніякіх паведамленьняў у адказ, заблякаваць акаўнт, зь якога яно прыйшло.
Падкрэсьліваецца, што ўся афіцыйная інфармацыя знаходзіцца выключна ў арыгінальным чат-боце пляну «Перамога», у канале ByPol, а таксама ў канале Аб’яднанага пераходнага кабінэта Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта сумесная апэрацыя КДБ і ФСБ супраць пляну «Перамога». Азараў пра «контратэрарыстычную апэрацыю» ў Беларусі