У мясцовым прадпрыемстве «Камунальнік» патлумачылі гэта правядзеньнем аварыйна-аднаўленчых работ на сетках водазабеспячэньня і каналізацыі.
У горадзе наладзілі падвоз пітной вады ў аўтацыстэрнах. Дастаўка арганізаваная ў 11 пунктах гораду, паведамляе тэлеграм-канал мясцовай газэты «Раённыя будні».
Раённы цэнтар гігіены і эпідэміялёгіі рэкамэндуе жыхарам кіпяціць ваду, набраную ў месцах падвозу, перад ужываньнем.
У той жа час КУВП «Камунальнік» просіць гараджан «мінімізаваць выкарыстаньне каналізацыйнай сыстэмы і такім чынам пасадзейнічаць хутчэйшаму правядзеньню работ».
Калі водазабесьпячэньне будзе адноўленае, не паведамляецца. Раённая адміністрацыя сьцьвярджае што «прычын для панікі няма».
Насельніцтва Пружан — каля 20 тысяч чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Дрыбіне гарачую ваду падаюць толькі раніцай і вечарам, даваць круглыя суткі — нявыгадна ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Новыя правілы для аграэкасядзіб: захоўваньне рыштунку, барацьба з кляшчамі, гукавая апаратура на мерапрыемствах