Вучэньні пройдуць на ўсіх аэрадромах і палігонах СПА Беларусі. На іх адпрацуюць дастаўку грузаў і эвакуацыю параненых.
Міністэрства абароны Беларусі апублікавала некаторыя задачы сумесных вучэньняў з расейцамі. Расейскія самалёты прыбываюць у Беларусь на сумесныя вучэньні дзьвюх краін. Яны пройдуць з 16 студзеня да 1 лютага.
З паведамленьня стала вядома, што войскі дзьвюх краін падчас вучэньняў адпрацуюць:
- вядзеньне паветранай выведкі;
- сумеснае патруляваньне паветранай прасторы ўздоўж мяжы;
- авіяцыйную падтрымку войскаў;
- высадку тактычнага паветранага дэсанту;
- дастаўку грузаў і эвакуацыю параненых.
Вучэньні будуць праходзіць на ўсіх аэрадромах і палігонах СПА Беларусі.
У Беларусь прыляцелі 8 расейскіх зьнішчальнікаў і 4 грузавыя самалёты. Яны селі на вайсковым аэрадроме ў Баранавічах, паведамляе «Беларускі Гаюн».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія артылерысты праводзяць зладжваньне з расейскімі войскамі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Новы напад зь Беларусі разглядаюць толькі як пытаньне часу, — аналітык Гудзонскага інстытуту