Пра магчымае абмежаваньне заявіў вайсковы камісар Берасьцейскай вобласьці Алег Канавалаў у камэнтары ў сувязі з завяршэньнем праверкі ўліковых зьвестак вайсковаабавязаных.
«Пачынаючы зь лютага месяца для тых людзей, якія не прайшлі праверку, хутчэй за ўсё, будуць ужытыя абмежаваньні на выезд з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і, магчыма, нейкія яшчэ абмежаваньні», — сказаў Канавалаў.
Аднак Міністэрства абароны ў сваім камэнтары пазьней зьняпраўдзіла камэнтар Канавалава, заявіўшы, што абмежаваньняў на выезд з краіны для такіх людзей ня будзе.
Днямі Міністэрства абароны паведамляла, што праверку ўліковых зьвестак прайшлі 95% вайсковаабавязаных.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вы абавязаны зьявіцца ў камісарыят». Пра што сьведчыць «прыхаваная мабілізацыя» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Раённыя камісарыяты Беларусі працуюць без выходных — у Менскай вобласьці завяршаюць праверку зьвестак