Ужо сёньня: дзень памяці Сымона Буднага, Саламона Міхоэлса; дзень народзінаў Ірыны Быкавай

Сымон Будны, партрэт цыклю "Славутыя асобы Беларусі" Ляілі і Валянціна Варэцаў

Падзеі 13 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

13 студзеня 1927 году нарадзілася Ірына Быкава, жонка пісьменьніка Васіля Быкава, публікатар ягоных твораў.

Таксама ў гэты дзень

1660 — маскоўскае войска князя Хаванскага захапіла Берасьце падчас вайны Расеі з Рэччу Паспалітай 1654–1667 гг.

1991 — савецкія войскі ўзялі штурмам будынак тэлецэнтру ў Вільні. У выніку дзеяньняў савецкіх вайскоўцаў каля Дому друку, тэлевізыйнай вежы і будынку Літоўскага радыё і тэлевізіі было забіта 14 цывільных асобаў. Гэты дзень адзначаецца ў Літве як Дзень абаронцаў свабоды.

У гэты дзень нарадзіліся

1893Хаім Суцін, францускі мастак-экспрэсіяніст беларускага паходжаньня.

Васіль Гроднікаў

1938 Васіль Гроднікаў, беларускі журналіст. У 2005 годзе Гроднікаў быў знойдзены мёртвым у сваёй хаце. Незалежныя журналісты мяркуюць, што Гроднікава забілі і што гэта магло быць зьвязана зь ягонай працай над матэрыялам пра кватэрныя махінацыі ў Маладэчне, «Кідалы-3», дзе ўзгадваліся супрацоўнікі КДБ і МУС.

1940Міхаіл Марыніч, беларускі дзяржаўны і палітычны дзяяч.

1961Генадзь Сагановіч, беларускі гісторык і археоляг.

1972Віталь Шчэрба, беларускі спартовец-гімнаст і алімпійскі чэмпіён.

1976 Дзяніс Хвастоўскі, паэт, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1990-х — пач. ХХІ ст

У памяці

1593 — памёр Сымон Будны, беларускі асьветнік і дзяяч рэфармацыі.

Катэхізіс Сымона Буднага

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пяцісотгоднасьць» назвала топ-50 і топ-20 беларускіх кніг


1885 — памёр Іван Хруцкі, беларускі мастак.

Іван Хруцкі. «Вікенцій Лісоўскі» — духаўнік Іосіфа Сямашкі

1599 — памёр Эдмунд Спэнсэр, ангельскі паэт.

1948 — у Менску савецкія спэцслужбы забілі Саламона Міхоэлса, тэатральнага актора, старшыню Габрэйскага антыфашыстоўскага камітэту.

Прэзыдыюм Габрэйскага антыфашыстоўскага камітэту. У цэнтры — Саламон Міхоэлс

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Іх не папярэдзілі, што трэба ўцякаць». Як габрэйскі тэатар зь Беларусі прытулілі ў Новасібірску


1996 Яўгенія Пфляўмбаўм, паэтка й перакладчыца.

Яўгенія Пфляўмбаўм, Якуб Колас, 1948

2000 — Яўген Глебаў, беларускі кампазытар.

Яўген Глебаў і Васіль Быкаў