Нейкі знаёмы, паводле гэтых двух кіраўнікоў розных кампаній, папярэдзіў іх, што за колішнія данаты фондам ByHelp іBySol іх могуць чакаць наступствы. Пасьля гэтага абодва кіраўнікі (dev.by называе іх Юры і Марыя) з уласнай ініцыятывы прышлі ў КДБ, дзе прызналіся ў сваіх данатах, пацьвердзіўшы іх выпіскамі з банкаў.
Пасьля гэтага супрацоўнікі КДБ прапанавалі ім зрабіць «добраахвотныя» дабрачынныя складкі, на выбар: «у дзіцячыя дамы, госьпісы, спэцшколы і падобныя ўстановы» ў 10-кротным памеры ранейшага данату ў фонды салідарнасьці. Марыі да таго ж выдалі пастанову аб адмове ў адкрыцьці крымінальнай справы супраць яе (пра якую справу ідзецца, яна не сказала).
Кіраўнікам паказалі таксама сьпісы іх супрацоўнікаў, якія данацілі ў фонды, у выніку тыя пераканалі сваіх падначаленых адкупіцца ад магчымага перасьледу гэткім жа чынам.
Паводле крыніц dev.by, ПВТ пераслаў у ІТ-кампаніі сьпісы спэцыялістаў, якія рабілі ўнёскі ў фонды. Пакуль невядома, як менавіта і за які пэрыяд сфармавалі сьпісы, колькі ў іх ІТ-адмыслоўцаў, якія ІТ-кампаніі іх атрымалі і яшчэ атрымаюць. Заснавальнікі фондаў лічаць, што гэта могуць быць сьпісы з банкаў, у якія (магчыма) уключылі ініцыятараў плацяжоў праз фэйсбук зь беларускіх картак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускі бізнэсовец расказаў аб рэпрэсіях сілавікоў за данаты ўкраінскаму войскуАдзін з чытачоў dev.by сьцьвярджае, што такія ж «вялізныя сьпісы» атрымліваюць, у прыватнасьці, банкі: «Супрацоўнікаў, якія данацілі, прымушаюць пералічваць данаты, куды скажуць. Некаторых звальняюць».
Dev.by пацьвердзіла звальненьне як мінімум аднаго банкаўскага мэнэджара высокага ўзроўню «за данат».
Заснавальнікі двух фондаў (BySol і ByHelp) Андрэй Стрыжак і Аляксей Лявончык выключаюць выцек баз дадзеных аб людзях, якія рабілі данаты. На іх думку, інфармацыю маглі прадставіць банкі, у сьпісах могуць быць тыя, хто данаціў куды-небудзь праз Facebook зь беларускіх карт.
— Плацяжы апрацоўвае Stripe (плацёжная сыстэма. — РС), і можна адфільтраваць транзакцыі празь яе на Facebook. Але каму пайшоў данат — вызначыць нельга, — патлумачыў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку Аляксей Лявончык.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Заснавальнікі фондаў BySol і ByHelp выключылі, што зьвесткі донараў трапілі да сілавікоў зь іхных базаў