6,5 года турмы, нягледзячы на раскаяньне
За зьліў асабістых дадзеных сілавікоў мянчанцы Тацяне Колас прысудзілі 6,5 года, улічыўшы яе раскаяньне, піша «Вясна».
27 чэрвеня 2022 году праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі, што жанчына працавала ў адной зь дзяржаўных кампаній і мела доступ да асабістых дадзеных сілавікоў. Сілавікі сьцьвярджалі, што жанчына нібыта самастойна прыйшла «здавацца» ў ГУБАЗіК.
Да суду Тацяну пакінулі на волі, пад хатнім арыштам. Пазьней Колас унесьлі ў «Сьпіс асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасьці».
Адзін з праўладных тэлеграм-каналаў напісаў, што «яе раскаяньне залічылася і за ўсебаковае супрацоўніцтва са сьледзтвам ёй палову тэрміну сьпісалі: калі б яна дачакалася, пакуль па яе прыйдуць, было б 12 гадоў без усялякіх агаворак».
Пятага сьнежня Тацяну Колас унесьлі ў сьпіс «асобаў, якія маюць дачыненьне да тэрарыстычнай дзейнасьці».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка заявіў, што «час зрабіць крок насустрач людзям, якія памыліліся і зьехалі зь Беларусі» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Соф’і Сапезе адмовілі ў памілаваньні, нягледзячы на выплату грашовай кампэнсацыі