«Прадстаўніцтва Беларусі заклікае ОВКПЧ устрымлівацца ад прадузятых камэнтароў, якія расцэньваюцца як ціск на судовую ўладу і ўмяшаньне ва ўнутраныя справы дзяржавы», — заявіла прадстаўніцтва Беларусі пры жэнэўскім аддзяленьні ААН.
Дыпляматы, што працуюць пры місіі, адзначылі, што «Статут Арганізацыі Аб’яднаных Нацый не ўпаўнаважвае сакратарыят ААН умешвацца ў справы, якія знаходзяцца ва ўнутранай юрысдыкцыі любой сувэрэннай дзяржавы».
6 студзеня ОВКПЧ ААН выступіла з патрабаваньнем вызваліць беларускіх праваабаронцаў, пасьля таго як 5 студзеня суд Ленінскага раёну Менску пачаў разглядаць крымінальную справу супраць праваабаронцаў Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Ўладзімера Лабковіча.
Агулам у Беларусі сёньня 1441 палітвязень, паводле «Вясны».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У ААН запатрабавалі зьняць абвінавачаньні з праваабаронцаў «Вясны» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «60-гадовы нобэлеўскі ляўрэат у клетцы ў кайданках». Як сусьветныя СМІ пішуць пра «суд» над Бяляцкім і паплечнікамі