Ахвотнікаў скарыстацца такой паслугай вельмі шмат. Пра гэта расказалі парталу «Зеркало» у візавым цэнтры Харватыі.
Супрацоўніца цэнтру патлумачыла, што для таго, каб падаць заяўку, трэба напісаць на электронную пошту info.crbe@vfshelpline.com. Для разгляду заяўкі ў лісьце неабходна пазначыць:
- імя і прозьвішча заяўніка, як гэта пазначана ў пашпарце,
- мэту паездкі,
- кантактны нумар тэлефона,
- тып падачы: стандартны, паслуга «прэміюм-сэрвіс», паслуга «прайм-тайм».
«Вы пазначаеце той тэрмін, які вас цікавіць, а рашэньне будзе прымаць амбасада», — удакладніла супрацоўніца цэнтру.
Партал пацікавіўся, а калі ў чалавека ўжо ёсьць харвацкая віза, ці можна яе са студзеня 2023-га выкарыстоўваць як шэнген?
«Не, гэта толькі харвацкая віза. Вы ня зможаце з гэтай дзеючай візай перасякаць мяжу шэнгенскай зоны», — адказала прадстаўніца візавага цэнтру Харватыі.