Паводле начальніцы ўпраўленьня кантролю за працай галін гаспадаркі Сьвятланы Панкратавай, у выніку фіктыўных выплат прэміяльных дзяржаве была нанесена шкода ў суме больш за 177 тысяч рублёў.
Выявілася, што ўпаўнаважаны работнік запаўняў справаздачнасьць не на падставе дакумэнтальна пацьверджаных зьвестак пра дасягнуты эфэкт ад укараненьня энэргазьберагальных мерапрыемстваў, а па прыкладных разьліках. Неабходныя дадзеныя ён удакладняў у іншых службах праз тэлефон, безь якога-небудзь аналізу.
Падчас праверкі ні эфэкту, ні паказчыкаў, на аснове якіх налічваліся прэміі, ён даказаць ня змог.
Аналягічныя парушэньні знайшлі і ў арганізацыях жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Віцебску і Лепеля.
Незаслужаныя дадатковыя выплаты тут перавысілі 30 тысяч рублёў. У Віцебску і Аршанскім раёне трое кіраўнікоў дзяржарганізацый атрымлівалі прэміі пры наяўнасьці пратэрмінаванай запазычанасьці за энэргарэсурсы.
Як паведамляе КДК, ва ўсіх выпадках страты ўжо кампэнсаваныя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Узялі за допіс у Instagam». Падрабязнасьці затрыманьня топ-мэнэджара «Беларуснафты»