Рэпрэсіі з палітычных матываў у Беларусі не спыняюцца.
Праваабаронцы з спасылкай на праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць пра затрыманьне студэнта гістфаку БДУ Аляксея Рамановіча.
Паводле сілавікоў, на той момант 15-гадовы хлопец у жніўні 2020-га «заклікаў да беспарадкаў з выкарыстаньнем „кактэйляў Молатава“», а таксама дасылаў у чат-бот Nexta фатаздымак забастоўкі ў лідзкай гімназіі, у якой удзельнічаў зь сябрамі.
ГУБАЗіК піша, што хлопец «атрымае штраф і пойдзе на волю».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сілавікі затрымалі яшчэ аднаго беларуса, які вярнуўся з Польшчы