Як піша BPN, У 1973 годзе Шунтаў узначаліў аддзел футбола ў Спорткамітэце БССР, у 1989-м — створаную на яго аснове фэдэрацыю. У 1998 годзе напісаў заяву аб сыходзе пасьля крытыкі з боку Аляксандра Лукашэнкі за стан спраў у футболе. Саюз эўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА) прыгразіў санкцыямі за ўмяшаньне дзяржавы ў справы грамадзкай арганізацыі і замарозіў праекты дапамогі. Шунтаву ўдалося пераканаць УЕФА, што сыходзіць сапраўды добраахвотна. Яго месца заняў старшыня дзяржкамітэта па авіяцыі Рыгор Фёдараў, які праз пяць гадоў пад ціскам зьверху саступіў пасаду дзяржсакратару Рады бясьпекі Генадзю Нявыгласу.
Летам 1992 года фэдэрацыя футбола была прынята ў Міжнародную фэдэрацыю футбола, на наступны год — ва УЕФА. Зборная Беларусі атрымала права выступаць у адборачных турнірах чэмпіянатаў сьвету і Эўропы, клюбы — у эўрапейскіх кубках.
З 2003 года Шунтаў быў ганаровым старшынём Беларускай фэдэрацыі футбола. Узнагароджаны ордэнам ФІФА «За заслугі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На «лініі Сталіна» працуе калядная рэзыдэнцыя Дзеда Мароза. Вось як гэта выглядае