22-гадовы Махамад Мэхдзі Карамі і 39-гадовы Махамад Хасэйні былі асуджаныя за забойства супрацоўніка «Басідж» (добраахвотніцкае паўваеннае апалчэньне, уваходзіць у склад Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі). Па гэтай справе да сьмяротнага пакараньня былі прысуджаныя яшчэ тры чалавекі, а 11 атрымалі турэмныя тэрміны.
Amnesty International сьцьвярджае, што абвінаваўчыя прысуды засноўваліся на прызнаньнях, атрыманых пад ціскам. Адвакат Хасэйні заяўляў у сьнежні, што той падвергся жорсткім катаваньням і што прызнаньні, атрыманыя пад катаваньнямі, ня маюць законных падстаў. Іран адмаўляе, што прызнаньні былі атрыманы пад катаваньнямі. Адвакат Карамі паведаміў, што яго падабароннаму не далі права паразмаўляць з сям’ёй перад пакараньнем сьмерцю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Іране пасьля вось гэтых карыкатур Charlie Hebdo на аяталу зачынілі Францускі інстытутПа дадзеных Amnesty International, усім абвінавачаным удзельнікам пратэстаў было адмоўлена ў праве на адэкватную абарону і ў доступе да адваката на свой выбар.
У верасьні 2022 года ў Іране пачаліся пратэсты, зьвязаныя з гібельлю 22-гадовай актывісткі Махсы Аміні, арыштаванай паліцыяй нораваў за парушэньне закона аб нашэньні хіджабу. Улады Ірана жорстка душаць пратэсты з ужываньнем сілы. Праваабаронцы паведамлялі аб гібелі больш за 500 чалавек, у тым ліку больш за 400 удзельнікаў пратэстаў і некалькіх дзясяткаў супрацоўнікаў сілавых структур, каля 18 тысяч былі затрыманыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Людзі цешацца сьнегу, згадваюць забітых, ратуюць жыцьцё. Фотаімгненьні першага тыдня 2023 года