Паводле інфармацыі мясцовай памежнай службы, 5 студзеня былі затрыманы два праваднікі, якія перавозілі чатырох аўганцаў і іранца, 6 студзеня — яшчэ адзін, які ўзяўся даставіць на тэрыторыю Эўразьвязу двух аўганцаў, іранца і грамадзяніна Іраку. У другім выпадку нелегалы спрабавалі зьбегчы, але беспасьпяхова, паведамляе BPN.
За мінулыя суткі краіны Эўрапейскага зьвязу не дазволілі нелегальна прабрацца 100 мігрантам з тэрыторыі Беларусі (днём раней — 130).
З пачатку 2023 года зафіксавана 556 спроб незаконнага пранікненьня ў ЭЗ зь беларускай тэрыторыі (у Польшчу — 277, Латвію — 187, Літву — 92).
Міграцыйны крызіс на граніцы Беларусі і краін ЭЗ пачаўся ўвесну 2021 года. Спачатку шматразовае павелічэньне колькасьці нелегальных мігрантаў адчула Літва. Пасьля таго як Вільня прыняла рашэньне не затрымліваць мігрантаў, а вяртаць у Беларусь, плыні нелегалаў пераарыентаваліся на Польшчу, а затым на Латвію.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка заявіў, што «час зрабіць крок насустрач людзям, якія памыліліся і зьехалі зь Беларусі»