Неўзабаве пасьля заявы Блінкена Пэнтагон апублікаваў падрабязнасьці новага пакета дапамогі. Непасрэдна для Ўкраіны ў яго ўвойдуць 50 баявых машын пяхоты «Брэдлі», 500 процітанкавых гармат і 250 тысяч боепрыпасаў да іх, 55 бронемашын MRAP з проціміннай абаронай, 100 бронетранспартэраў M113, зэнітныя ракеты клясу «зямля ЗРК «БУК», 138 тактычных пазадарожнікаў «Хамер», ракеты для сыстэм М142 HIMARS, а таксама разнастайныя боепрыпасы для СПА і высокамабільных артылерыйскіх ракетных сыстэм, кулямёты, снайпэрскія вінтоўкі і іншая зброя.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падзякаваў прэзыдэнту ЗША за рашэньне выдзеліць Украіне новы пакет ваеннай дапамогі.
«Вітаю рэкордны пакет амэрыканскай абароннай дапамогі. Дзякую Джозэфа Байдэна за прынцыпова новае ўзбраеньне, у прыватнасьці, за БМП Bradley і зэнітныя ракеты. Гэта сапраўды ўзмоцніць украінскую армію на полі бою. Цудоўны калядны падарунак для ўсіх украінцаў! Разам з амэрыканскім народам набліжаем агульнае », — напісаў Зяленскі ў твітары.
На дадзены момант абʼём амэрыканскай ваеннай дапамогі Ўкраіне і краінам, якія яе падтрымліваюць, склаў каля 24, 9 мільярдаў даляраў, адзначаецца ў заяве Блінкена.
ЗША, краіны Эўропы, а таксама Японія і Аўстралія ўжо аказалі дапамогу Украіне на дзясяткі мільярдаў долараў — ваенную, фінансавую і гуманітарную. Дапамога ЗША найбольш істотная. Сьледам за ЗША па памерах траншэй Украіне разьмяшчаюцца Вялікая Брытанія, Нямеччына, Канада і Польшча.
У новым рэйтынгу армій сьвету, складзеным Global Firepower (GFP), армія Украіны ўпершыню ўвайшла ў топ-15, абышоўшы арміі Ірана, Ізраіля, Аўстраліі, Саудаўскай Аравіі, Гішпаніі, Тайваня і Нямеччыны. У мінулым годзе армія Ўкраіны займала 22-е месца.