Пра гэта яго сям’я паведаміла на ягонай старонцы ў Фэйсбуку.
«Сёньня пасьля працяглай хваробы перастала біцца сэрца дарагога, блізкага нам чалавека, мужа, бацькі, дзядулі. Пайшоў з жыцьця Віктар Хурсік. Хай у сэрцах тых, хто яго ведаў, назаўсёды застанецца яго сьветлая справа як кнігавыдаўца і грамадзкага дзеяча, яго непахісны аптымізм і вера ў лепшае. Для нас ён заўсёды будзе лепшым дарадцам і любімым чалавекам», — гаворыцца ў паведамленьні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Віктар Хурсік: У менскай кніжнай выставы няма душыВіктар Хурсік нарадзіўся ў 1953 годзе на чыгуначнай станцыі Ўборак Асіповіцкага раёну.
Аўтар дакумэнтальных кніг «Магдалена Радзівіл. Белы лебедзь у промнях славы», «Трагедыя белай гвардыі» (пра час Кастуся Каліноўскага), «Кроў і попел Дражна».
З 2009 году быў прыватным выдаўцом. Выдаў каля 350 кніг, у тым ліку — гісторыка Яўгена Анішчанкі, пісьменьніцы Лідзіі Арабей, паэта і перакладчыка Івана Бурсава, перакладчыка Андрэя Каляды, паэтаў Уладзімера Някляева, Сяргея Панізьніка, пісьменьніка і краязнаўцы Аляксандра Карлюкевіча.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У "Доме літаратара" Віктар Хурсік і Антон Францішак Брыль ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Анкета Свабоды: Віктар Хурсік