Помнік зьнялі з пастамэнту пры дапамозе спэцыяльнай тэхнікі. Цяпер яго адвязуць і будуць захоўваць на тэрыторыі адной з камунальных гаспадарак.
Манумэнт Ламаносаву ў Дніпры стаяў на месцы помніка расейскай царыцы Кацярыне Другой, які быў зьнесены ў 1919 годзе.
Раней, 4 студзеня, у Дніпры дэмантавалі помнік Яфіму Пушкіну, герою Савецкага Саюзу, вядомы як танк — знакавы помнік савецкага пэрыяду. У канцы 2022 году ў абласным цэнтры вырашылі зьнесьці восем помнікаў — Пушкіну, Ламаносаву, Горкаму і яшчэ некалькім савецкім дзеячам.
16 лістапада 2022 году ў Дніпры праспэкт Пушкіна перайменавалі ў гонар Лесі Ўкраінкі, а ў траўні дэмантавалі помнік камсамольцам, усталяваны на Саборнай плошчы, і стэлу «Плошча Жукава» на праспэкце Герояў.
Ад пачатку расейскага ўварваньня 24 лютага 2022 году ва Ўкраіне пачалася новая хваля перайменаваньняў — улады ўхвальвалі рашэньні аб зносе ўсіх помнікаў, знаках і назваў, зьвязаных з Расеяй.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне «Пушкінапад»: зносяць помнікі паэту Пушкіну і ўсё, што нагадвае Расею