6 студзеня ў Беларусь прыбыў чарговы эшалён з расейскай вайсковай тэхнікай. Гэтая тэхніка, як паведамляе Мінабароны Беларусі, уваходзіць у склад рэгіянальнай вайсковай групоўкі.
На фота, апублікаваных Міністэрствам абароны Беларусі, відаць, што частка машын пазначаная літарай Z — адным са знакаў ваеннай агрэсіі Расеі ва Ўкраіне.
Паводле ведамства, тэхніка прыбывае дзеля «гарантаваньня вайсковай бясьпекі саюзнай дзяржавы».
Яшчэ адзін эшалён 6 студзеня прыбыў на станцыю Палонка пад Баранавічамі. Яна разьмешчаная побач з палігонам, на якім дыслякаваныя расейскія войскі.
Калі на фота першага эшалёна, пра які сёньня паведаміла прэс-служба Мінабароны, былі грузавікі, то на другім відаць спэцыяльныя машыны, бронетранспартэры, бэнзавозы. Таксама ў саставе крытыя таварныя вагоны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея нарошчвае сваю вайсковую групоўку ў Беларусі: прыбываюць новыя салдаты і тэхніка